Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-03-04
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Хрысціянскія прынцыпы, беларускі патрыятызм. Менавіта такі слоган 28 лютага вісеў у актавай залі Дому культуры МТЗ, дзе праходзіў Устаноўчы з’езд партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. За апошняе дзесяцігоддзе гэта толькі другая спроба зарэгістраваць у краіне палітычную сілу. Першую ў 2007 годзе рабіў Уладзімір Навасяд, але Мін’юст адмовілася рэгістраваць ягоную Партыю свабоды і прагрэсу. Аргкамітэт БХД пачаў працу яшчэ ў 2005 годзе, але да актыўных дзеянняў па рэгістрацыі хадэкі падышлі толькі цяпер. Аргкамітэт доўга не мог знайсці памяшкання для працы з’езду, некаторыя нават былі гатовыя праводзіць яго на плошчы. Аднак урэшце быў атрыманы дазвол ад Мінгарвыканкаму. У шэрагі заснавальнікаў БХД увайшло 1060 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. На з’ездзе ж прысутнічала 206 дэлегатаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва