Месца выхаду: Бярозаўка
Дата выхаду: 2008-06
Рэдактар: Бяздумны Алік
Выдавец: Рэдакцыя газэты Бярозаўка за Свабоду
Copyright © 2008 by Вольная Бярозаўка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паляваньне на ведзьмаў. Выбух у Менску пацягнуў за сабой масавыя арышты і затрыманьні апазыцыйных актывістаў. Зрэшты , чагосьці такога і трэба было чакаць, бо хутка выбары. Якім бокам тут выбары, спытаецеся ? Самым простым. Лукашэнка ж абвясьціў , што гэтыя выбары будуць самыя празрыстыя і дэмакратычныя. Бо трэба ж неяк наладжваць стасункі з Захадам , а калі там не прызнаюць легітымнасьць новага парлямэнту, дамаўляцца будзе вельмі цяжка . Таму такія “меры", як падвышэньне заробкаў , пэнсіяў , стыпэндыяў , вяртаньне некаторых ільготаў ня вельмі паўплывалі б на настроі “электарату”. У дадзенай сітуацыі мала , каб народ болын “палюбіў” уладу. Трэба, каб народ узьненавідзеў апазыцьпо. I тут, як “падарунак" лёсу , такое здарэньне. Вядома ж , усе сілы кінутыя на пошукі злачынцаў Вось толькі “хапаюць” адных апазыцыянераў , да таго ж найболын актыўных. Ужо затрымана болей за 10 чалавек на падставе таго, што ў іхніх кватэрах пры вобшуках знаходзілі не тое што гайкі ці балты , а нават цьвікі . Напэўна, чынавенства ды міліцыя не займаюцца хатнімі рамонтамі, у іх хапае грошай нанянь рамонтнікаў Таму і наяўнасьць цьвікоў у кватэры для іх - нешта ненатуральнае, яны не разумеюць : навошта табе ў хаце цьвікі, калі ты не тэрарыст?
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка