Месца выхаду: Бярозаўка
Дата выхаду: 2009-11
Рэдактар: Кілішкевіч П.
Выдавец: Кілішкевіч П.
Copyright © 2009 by Працоўная салідарнасць
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Справы завадзкія. Мінулы месяц і пачатак гэтага былі багатыя на навіны і падзеі, якія датычацца нашага завода. Зробім невялікі агляд. Загады - незаконныя? Лідская міжраённая інспекцыя працы прызнала, што загады кіраўніцтва завода аб няпоўным працоўным дні парушаюць заканадаўства Беларусі. А калі загады незаконныя, то яны павінны быць адмененыя, таму ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю за вымушаны прастой не па віне работніка. Карысная парада для рабочых: перш, чым падпісвацца пад якімі-небудзь паперкамі, што падсоўвае начальства, пачытайце, пад чым падпісваецеся. Адмаўляцца падпісваць не мае сэнсу, пісаць "не згодны” - нават небяспечна, бо могуць звольніць за непадпарадкаванне. Найлепшы варыянт - пісаць "азнаёмлены", паставіць дату і подпіс. Азнаямленне не з'яўляецца згодай, і таму загад можа быць аспрэчаны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Працоўная салідарнасць