Працоўная салідарнасць, 4

Працоўная салідарнасць

газэта для рабочых

4

Месца выхаду: Бярозаўка

Дата выхаду: 2009-09

Рэдактар: Кілішкевіч П.

Выдавец: Кілішкевіч П.

Copyright © 2009 by Працоўная салідарнасць

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Чым далей, тым горш. Кіраўніцтва шклозавода “Нёман”, відаць, натхнёнае агульным маўчаннем, і надалей працягвае здзеквацца (а як інакш гэта назваць?) з рабочых. Рэжым скарочанага працоўнага дня працягнуты да Новага году. Але справа не ў гэтым. Справа ў тым, што адміністрацыя завода (а хутчэй за ўсё - дырэктар ) ці не ведаючы законаў Рэспублікі Беларусь, ці, будучы ўпэўненымі ў беспакаранасці і ўсёдазволенасці, абсалютна не зважаюць на праблемы рабочых. Інакш як патлумачыць тое, што адбываецца падчас выдачы заробкаў у Бярозаўцы? Нам дзяржаўныя СМІ пастаянна дзяўбуць пра тое, як цяжка было падчас вайны, і як добра пры нашым прэзыдэнце. Але такія чэргі, якія выстройваюцца па заробак, пэўна, былі па хлеб у блакадным Ленінградзе. Людзі займалі чаргу з сярэдзіны ночы, каб атрымаць грошы, заробленыя сумленнай працай! Але ня ўсе змаглі атрымаць іх у першы дзень(і не дзіва, 3500 чалавек у адным касавым акне!), многім давялося прастаяць у чарзе і два дні. Многія, не жадаючы стаяць у натоўпе, ездзілі атрымліваць грошы (паўтаруся, сумленна заробленыя) ў Ліду. А вось цікава, ці былі заўважаныя ў гэтых чэргах хтосці з адміністрацыі завода?

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле