Месца выхаду: Мінск (Вільня)
Дата выхаду: 1992(1927)
Выдавец: Бацькаўшчына (Wydawnictwo Wileńskie)
Памеры: 144с., 21см
ISBN: 5-340-01267-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1211]; EEDC — [1635], [1635-2], [1635-3], [1635-4]; MiOKB — [4904], [8896]
Сыгнатура: V.1.Ars
Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне; Выданне падрыхтавана па экземпляры, які захоўваецца ў Барыса Сачанкі
Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпеліла ў душы, пранесла праз нялёгкія выпрабаваньні й высока ўзьнесла годнасьць беларускага слова — усё гэта ня надта ўкладваецца ў стандартна-побытавае, пазбаўленае дзяржаўнай і нацыянальнай перспектывы, у горшых сваіх праявах тыпова абмежаванае беларускае мысьленьне, якому, як ні скрушна, больш звыкла пагаджацца й апраўдваць факты здрады роднаму, мірышац з самаплюйствам і самаадмаўленьнем. Але ня гэтым слаўная наша зямля! I праз зарасьнікі пустазельля сьветлым промнем яшчэ больш выразна высьвечвае духоўнае высакародзтва, сьветлая вера ў адраджэньне Беларусі, якая нарэшце павінна пазбавіцца сваёй прыніжанасьці, акрыяць і зноў, кажучы словамі Янкі Купалы, заняць свой пачэсны пасад між народамі!..
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH | EEDC