Тут і цяпер (Свабода), 53 / 16.12.2009

Тут і цяпер (Свабода)

53 / 16.12.2009

Дата выхаду: 2009-12-16

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2009 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За Інтэрнэт возьмуцца па-даросламу. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мяркуючы па ўсім, за віртуальную прастору вырашылі ўзяцца ўсур’ёз і надоўга. У мінулым нумары кандыдат філасофскіх навук Генадзь Ласевіч так пракаментаваў прызначэнне новага міністра інфармацыі: “Трэба памятаць, што прэзідэнцая кампанія ў нашай краіне фактычна пачалася. Таму нездарма Алегу Праляскоўскаму быў аказаны такі “высокі давер”. Я абсалютна перакананы, што ён гэты давер апраўдае”. Не прайшло і тыдня, як у распараджэнне газеты “Наша ніва” патрапіў праект Указа “Аб мерах па ўдакладненні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт”. Згодна з ім кантроль над рэсурсамі Інтэрнэта ў Беларусі павінен ажыццяўляцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў па ўзгадненні са спецыяльнай службай — Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Лукашэнкі (ААЦ).

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле