Паходня, 23 (110)

Паходня

грамадска-палітычная газета

23 (110)

Miejsce wydania: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Data wydania: 2009-12

Redaktor: Вырвіч Барыс

Copyright © 2009 by Паходня

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Семінар ідэолагаў. Напачатку снежня ў Бялынічы з'ехалісь ідэолагі з усіх канцоў Магілёўскай вобласці, каб азнаёміцца з перадавым вопытам нашых мясцовых ідэалагічных кадраў па павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай работы. У працы семінара нават прыняла ўдзел першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Выступаючы ў Бялыніцкім раённым цэнтры культуры, яна сказала добрыя словы пра тое, што "Нам вельмі важна працаваць непасрэдна з людзьмі, і асноўнымі прынцыпамі павінны быць адкрытасць, сумленнасць, мы павінны ісці ў працоўныя калектывы з праўдай. Мы абавязаны ісці да людзей з чыстым сэрцам, з адкрытай душой. Мы проста павінны размаўляць з людзьмі так, як размаўляем са сваімі блізкімі, або як бы хацелі, каб размаўлялі з намі. Сёння лозунгі не праходзяць. Патрэбны нестандартныя падыходы, універсальных рэцэптаў няма. Вось тады наша работа будзе эфектыўнай».

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Паходня

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле