Права на волю, №16 (259) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№16 (259) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-12

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Еўрасаюз падоўжыў прыпыненьне санкцыяў. Да кастрычніка 2010 году пра­доўжыў Еўрасаюз частковае пры­пыненьне санкцыяў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краінаў Еўрасаюзу ад 17 ліс­тапада. Разам з тым ЕС прапаноўвае Еўракамісіі пачаць падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьняў аб аблягчэньні візавага рэжыму і рэад­місіі. Міністры таксама рэкамендую­ць Камісіі ЕС прапанаваць сумесны прамежкавы план прыярытэтных рэформаў, якія могуць быць рэалі­заваныя ў Беларусі ў межах Еўра­пейскай палітыкі добрасуседзтва. У дакуменце выказваецца шкадаваньне, што апошнім часам не было дастаткова значнага праг­рэсу ў сферы правоў і свабодаў чалавека. Так, выкарыстоўвалася сіла ў дачыненьні да мірных палітычных пратэстаў і мелі месца адмовы ў рэгістрацыі вялікай колькасьці палітычных партыяў, няўрадавых арганізацыяў і незалежных СМІ.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле