Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-12-08
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2009 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чаму Мальцаў і Жадобін крэсламі махнуліся. Генералы Леанід Мальцаў і Юрый Жадобін памяняліся крэсламі. Былы міністр абароны прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі, а былы дзяржсакратар — міністрам абароны. Некалькі месяцаў таму на нарадзе, прысвечанай узаемаадносінам Беларусі і Расіі, А.Лукашэнка даволі рэзка выказаўся на адрас Жадобіна. “Вы жорстка прайграяце папярэднім дзяржсакратарам, — сказаў ён. — Я ўжо даўно за гэтым назіраю...” Пасля гэтага некаторыя нават спрачаліся: сам Жадобін па-генеральску ганарліва сыдзе ў адстаўку ці будзе чакаць, калі яго папросяць... Але не сышоў. Адмаўчаўся, перацярпеў і... На гэты раз Лукашэнка ўжо адвесіў Жадобіну камплімент. Вось толькі ці сапраўды шчыры? “Скажу шчыра — у нас лепшай кандыдатуры няма, — адзначыў Лукашэнка, гледзячы ў вочы Жадобіну. — Вы прайшлі ўсе службовыя ступені, прашчупалі ў краіне ўсё, а гэта для міністра абароны вельмі важна”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля