Ніва, 2009/50 (2796)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2009/50 (2796)

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 2009-12-13

Redaktor: Вапа Яўген

Zespół redakcyjny: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Wydawca: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Што рабіць з адходамі? — такое пытанне сталі цяпер ставіць войты, бурмістры і гмінныя чыноўнікі. Вельмі жорсткія еўрасаюзныя законы наконт утылізацыі адходаў прымушаюць гмінныя самаўрады да такога іх сартавання, каб можна было вылучаць з усяго смецця адходы прыдатныя для паўторнага іх выкарыстання ў прадукцыі. Са смецця, якое нельга будзе ўжо паўторна выкарыстаць, трэба яшчэ выдзяляць арганічныя кампаненты, а ўсе апошнія адходы будуць складвацца на нейтральных для асяроддзя звалках, спецыяльна падрыхтаваных для іх перахоўвання на доўгія гады або спальвацца ў нейтральных для асяроддзя кацельнях. Ужо будуецца Прадпрыемства гаспадарання адходамі побач вуліцы Парыева ў Гайнаўцы, але няма яшчэ ў Гайнаўскім, Бельскім і іншых нашых паветах ні такіх нейтральных для асяроддзя звалак, ні такіх нейтральных кацельняў (прадбачваецца збудаваць кацельню ў Беластоку). Гаспадаранне адходамі ў Гайнаўскім павеце можа моцна ўскладніцца з пачатку 2010 года, калі маюць быць закрыты звалкі смецця ў Белавежскай, Дубіцкай, Кляшчэлеўскай, Чаромхаўскай, Чыжоўскай і Гайнаўскай вясковай гмінах. Калі ўзніклі планы інвестыцый, што маглі б вырашыць праблему ўтылізацыі адходаў у нашых вёсках і гарадах, то покі няма згоды прынамсі часткі мясцовага насельніцтва на такія прапановы. (Аляксей Мароз, Не хочам адходаў, фрагмэнт)

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле