Народная Воля, 189-190

Народная Воля

189-190

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-12-04

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2009 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларускае сухое малако не даследавалі на ўтрыманне меламіну? Учора на расійскай мяжы былі спынены беларускія фуры з сухім малаком. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Па нашай інфармацыі, у Расію дастаўлялася прыкладна 1000 тон сухога малака. “Узнікла тэхнічнае пытанне, якое павінна вырашаць Міністэрства аховы здароўя, — сказалі карэспандэнту “Народнай Волі” ў Мінсельгасхарчы. — Як вядома, беларускія прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам харчовай прадукцыі, атрымліваюць адпаведнае заключэнне. Да сухога малака — свае патрабаванні. “Райпотребнадзор” Расіі запатрабаваў, каб сухое малако ў абавязковым парадку даследавалася на ўтрыманне меламіну. Машыны былі спынены з-за адсутнасці такога дакумента...” Учора Мінсельгасхарч Беларусі накіраваў адпаведны запыт у Міністэрства аховы здароўя нашай краіны. Дарэчы, з 26 прадпрыемстваў Беларусі, якія займаюцца вырабам харчовай прадукцыі, толькі 4 атрымалі заключэнне на ўтрыманне меламіну ў сваёй прадукцыі. “Але вы ж павінны разумець, гэта не значыць, што ў прадукцыі астатніх 22 прадпрыемстваў утрымліваецца меламін. Гэта не так. Проста збой адбыўся на этапе выдачы прадпрыемствам адпаведнага заключэння...” — паведамілі ў Мінсегасхарчы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле