Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-11-27
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2009 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крытыкаваць нельга памілаваць. Восень выдалася ў нашым жыцці не толькі часам авітамінозу ды грамадскага шаленства на невядомы грып, распачатага ці то страшылкамі-інфармацыямі ў СМІ, ці то «змовай» фармацэўтаў, ці то некампетэнтнасцю медыкаў. Ці — хутчэй за ўсё — беднасцю насельніцтва ды недахопам якаснага харчавання ў гнілы бяссонечны час. Восень стала ў медыйнай прасторы часам завостранай крытыкі — і не толькі міністэрства аховы здароўя ды фармацэўтаў. Пад газетны агонь патрапілі і пісьменнікі, незаслужана і заслужана, за іх грамадскую пазіцыю і творчасць. Вось толькі два паказальныя выпадкі. Некалі найпаважанае (і тыражнае) выданне творчай інтэлігенцыі «адной шостай часткі зямлі», а сёння сродак спакойнага і бесклапотнага зарабляння грошай на дзяржбюджэтных праектах тыпу «Лад» ды інш., «Литературная газета» ў апошнім сваім кастрычніцкім нумары «ўспомніла» пра трох украінскіх пісьменнікаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь