Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2009-09
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2008-2009 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
І зноў званок заве на шрок. Як заўсёды, 1 верасня -- святочны дзень для усіх вучняў. Дзверы Брылеўскай школы расчыніліся пасля летніх канікулаў, і звонкія дзіцячыя галасы аздобілі утульныя школьныя класы. На ўрачыстасць разам з вучнямі прыйшлі іх бацькі, а таксама прадстаўнікі ўлады і фірмы “Днепр”. У сваім уступным слове дырэктар школы Наталля Анатольеўна Ярмаш павіншавала вучняў з пачаткам новага навучальнага года і пажадала ім поспехаў у вучобе. Старшыня выканкама Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір Ільіч Мажораў выказаў упэўненасць у тым, што маладыя брылеўцы будуць самааддана асвойваць складаныя вышыні Краіны Ведаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс