Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2008-12-03
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дарога. Назіраючы за тым, што адбываецца ў гэтыя дні паміж брылеўскімі вуліцамі Першамайская, Кастрычніцкая і Палявая, можна з упэўненасцю прыгадаць народную мудрасць: кропля камень точыць. Урэшце рэшт шматлікія звароты мясцовых жыхароў у розныя кіруючыя інстанцыі, публікацыі ў “Брылеўскім летапісу” (памятаеце комікс “Эх, дарогі!”, дзе з дапамогай конскай сілы цягнулі з гразі аўтамабіль?), станоўчыя адносіны да гэтага пытання былога старшыні Магілёўскага райвыканкама, а зараз дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.І.Разганава паспрыялі таму, што на сумнавядомай “дарозе жыцця” з’явілася дарожная тэхніка і работа закіпела. Трэба дадаць, што 17 снежня тут пабываў памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў, і менавіта гэты дзень быў адзначаны надзвычай ударнай працай дарожнікаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс