Дата выхаду: 2007-07
Рэдактар: Стральцоў-Карвацкі Аляксандар Я.
Copyright © 2002-2009 by Літва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Імша Ўсіх Часоў - вольная! Сваім Motu Proprio “Summorum Pontificorum” Папеж Бэнэдыкт XVI вызваліў Імшу Усіх Часоў называнай яшчэ Старой альбо Трыдэнцкай, з увязьненьня дазволаў і фармальнасьцяў. Ад гэтага моманту кожны ксёндз мае права самастойна вырашаць водле якога імшалу адпраўляць, а Імша Ўсіх Часоў набыла назву экстраардынарнай. Дзеля тлумачэньня: некаторыя людзі, у тым ліку і каталікі, думаюць, што імша ў Касьцёле заўжды была такой як зараз. Насамрэч усё было інакш. Вельмі доўгі пэрыяд - амаль 400 год ажно да 1962 году імша мела нязьменны характар. Яе літургічная форма бьгла зацьверджана Папежам Сьв. Піям V булляй “Quo Primum” у 1570 г, які дазволіў кожнаму сьвятару адпраўляць Імшу традыцыйнага лацінскага абраду (трыдэнцкую), без сутыкненьня зь якімі-кольвек касьцельнымі карамі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літва