Права на волю, №14 (257) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№14 (257) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-10

Выдавецкая сэрыя: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Разагналі ў лічаныя хвіліны... Супраць людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасьці, на Кастрычніцкую плошчу Менску, былі кінутыя каля сотні супрацоўнікаў АМАПу. Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся сьпецназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі некалькі дзясяткаў сьпецназаўцаў у форме, большая частка якіх была "крапавымі берэтамі". Апазіцыянераў пачалі зьбіваць і зацягваць ў аўтобус. Анатоль Лябедзька і яшчэ некалькі актывістаў у знак пратэсту селі на зямлю – іх спачатку зьбілі, а затым запхнулі ў аўтобусы разам з астатнімі. У лічаныя хвіліны арыштавалі ўсіх.Сярод арыштаваных – актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зьміцер Бародка, Павел Юхневіч, Алег Ладуцька, Аляксей Сянчыла, Паліна Дзякава, Максім Сергіец, Юры Пляшкоў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Мікалай Статкевіч, лідэр "Моладзі БНФ" Андрусь Крэчка, актывіст АГП Міхась Пашкевіч, актывісты Маладога Фронту Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка і іншыя. Усяго было затрымана 22 чалавекі.Многіх зьбівалі да крыві.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле