Новы Час, 41

Новы Час

41

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-11-06

Рэдактар: Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Copyright © 2009 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Берлінская сцяна: чаканні і вынікі. Пад ціскам гісторыі і часу змяняюцца любыя, нават самыя маналітныя, палітычныя ўтварэнні, а разам з імі і сімвалы эпох. Падзенне Берлінскай сцяны як адной з найбольш яркіх ілюстрацый «халоднай вайны» і біпалярнасці свету сёння з’яўляецца сімвалам уз’яднання Еўропы. Гісторыя гэтага архітэктурнабудаўнічага элементу Берліна поўная драматычных падзей. Пасля капітуляцыі Германіі, Берлін, як і ўся краіна, быў падзелены на чатыры сектары: заходнюю частку Берліна займалі зоны, падкантрольныя ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, усходнюю — Савецкаму Саюзу. Супрацьстаянне заходніх саюзнікаў і СССР прывяло ў 1948–1949 гадах да эканамічнай блакады Заходняга Берліна, для пераадолення якой заходнімі саюзнікамі быў арганізаваны так званы «паветраны мост» для забеспячэння горада. Гэты канфлікт інтарэсаў справакаваў утварэнне ў 1949 годзе дзвюх германскіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях: спачатку ФРГ у заходняй зоне, а затым і ГДР на ўсходзе. З 1949 па 1961 год з ГДР у Заходнюю Германію з-за розніцы жыццёвага ўзроўню з’ехалі амаль 2,7 мільёна чалавек.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле