Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 29.10.2009

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2009-10-29

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы “Жыццё з літарпатурай”, якая ўпершыню выйшла ў эфір 29 кастрычніка, прагучалі наступныя тэмы: пра дыск “Галасы”, які дае магчымасць пачуць галасы паэтаў Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна з далёкага 1968 года; пра зборнік “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі”, які сёлета выйшаў у серыі “Біблятэка Бацькаўшчыны”; пра асаблівасці дэкламацыі вершаў паэтам Віктарам Жыбулем; гутарка з наваполацкай пісьменніцай Ірынай Жарнасек; рэцэнзія на новы зборнік паэзіі Уладзіміра Арлова “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся”.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сёлетні год быў багаты на аўдыёкнігі, але бадай самую адметную і цікавую аўдыёкнігу выдаў паэт и журналіст Глеб Лабадзенка. Дыск называецца “Галасы” і ўтрымлівае архіўныя запісы галасоў Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна, якія зрабіў на свой хатні магнітафон паэт Сяргей Панізнік у далёкім 1968 годзе. Змест гэтай аўдыёкнігі складаюць пяць вершаў і тры песні Караткевіча, а таксама па сем вершаў Геніюш і Барадуліна. Апрача таго, у дыск уключаны расповед Панізніка аб тым, як запісваліся     play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Чарговай кнігай у серыі “Біблятэка Бацькаўшчыны” стаў зборнік “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі”, які напісаў менскі гісторык Алег Гардзіенка. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі – адна з найгалоўнейшых беларускіх арганізацый у Злучаных Штатах, яна была заснавана ў 1951 годзе і дзейнічае па сённяшні дзень. У 2006 годзе Алег Гардзіенка быў запрошаны ў ЗША і два з паловай месяцы працаваў у тамтэйшых архівах беларускай эміграцыі.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 23 кастрычніка ў Менску ў памяшканні Акадэміі мастацтваў адбыўся міжнародны літаратурны фестываль “Вялікае княства паэзіі” з удзелам беларускіх, літоўскіх, украінскіх і польскіх паэтаў. Беларускі бок у гэтым праекце прадстаўлялі: Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч. Паэты чыталі вершы па чарзе з перакладчыкамі пад музыку ад Сяргея Пукста. Камернасць, у якой праходзіла імпрэза, парушыў Віктар Жыбуль. Сціплы даследчык літаратуры ў паўсядзённым жыцц    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Ірына Жарнасек нарадзілася ў вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна ў сям’і, якая захоўвала каталіцкія традыцыі. Скончыла бібліятэчны тэхнікум і прыехала працаваць у Наваполацк. Першая яе кніга пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 1986 годзе. У 90-х гадах пісьменніца пачала выдаваць рэгіянальную каталіцкую газету, затым далучаецца да выдання каталіцкага часопіса “Авэ Марыя”, а неўзабаве становіцца галоўным рэдактарам дзіцячага каталіцкага часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”. У шматлікіх біяграфіч    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягвем знаёміць нашых слухачоў з новым паэтычным зборнікам Уладзіміра Арлова “Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся”. У выкананні Тацяны Козік прагучаць асобныя вершы з гэтай кнігі.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сёлета ў кніжнай серыі “Кнігарня “Нашай Нівы” выйшаў новы чацвёрты паэтычны зборнік Уладзіміра Арлова “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”. У сённяшняй рубрыцы “Рэцэнзія” - пра асноўныя адметнасці гэтай кнігі.    play