Літаратурная Беларусь, 7 (35)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (35)

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-10-30

Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс

Copyright © by 2007-2009 Саюз Пісьменьнікаў Беларусі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Літаратура і крэйзіс, або беларускія «войны і міры». Кожная нацыянальная літаратура самадастатковая. Кожны народ мае такую літаратуру, якую заслужыў. І кожны народ мусіць мець літаратуру. Калі ён народ… Думаецца, гэта — аксіёмы. Літаратура і час — дзве роднасныя катэгорыі, якія вымяраюць і цэлыя эпохі, і асобныя жыцці. Не па гадах ці месяцах вымяраюцца чалавечыя дзеі ў гісторыі і ў вечнасці, а па вартасці зробленага, створанага. Беларуская літаратура выконвала і будзе выконваць найперш функцыю стваральную. Невыпадкова беларуская мова ў адзіны шэраг сабрала гэтыя словы: стваральны, творчасць, твор… Літаратура, роднае мастацкае слова павінна і ствараць, і аб’ядноўваць нацыю. А нацыя — ствараць літаратуру. Бо, у рэшце рэшт, па вялікім рахунку, літаратура — гэта і нацыянальная слава, і нацыянальны клопат, і нацыянальная ідэя. Сённяшні беларускі літаратурны працэс — як разрэзаны яблык, як расколаты арэх. Папершае: абвастраецца падзел на «чэсных» і «нячэсных», «правільных» і «няправільных» пісьменнікаў — пасля стварэння так званага «дзяржаўнага» пісьменніцкага саюза.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле