Права на волю, №13 (256) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№13 (256) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-10

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэта бесчалавечна... Так лічаць беларусы, якім праваабаронцы 10 кастрычніка нагадалі пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. 10 кастрычніка, у Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пака­раньня, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў нагадалі грамадзкасьці пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Як высьветлілася з размоваў з мінакамі, у той час, калі ў краіне выно­сяцца сьмяротныя прысуды, не ўсе гра­мадзяне нават ведаюць пра наяўнасьць гэтага віду пакараньня ў дзяржаве. Сябры Праваабарончага Цэнтру "Вясна" выйшлі на цэнтральны прасьпект Менску, каб раздаць менчукам і гасьцям сталіцы паштоўкі Міжнароднай правааба­рончай арганізацыі Amnesty International, якая падтрымлівае кампанію "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі". Людзі, якія атрымалі такія паштоўкі, змаглі ня толькі азнаёміцца з заклікам і ар­гументамі ўплывовай міжнароднай аргані­зацыі наконт неабходнасьці неадкладнага ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае па­караньне ў краіне. Разам з тым у іх зьявілася магчымасьць ад сябе асабіста даслаць на імя прэзідэнта краіны зварот з просьбай замяніць усе вынесеныя сьмяротныя пры­суды на тэрміны пазбаўленьня волі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле