Паходня, 20 (107)

Паходня

грамадска-палітычная газета

20 (107)

Publication Place: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Publication Date: 2009-10

Editor: Вырвіч Барыс

Copyright © 2009 by Паходня

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

У Бялынічах дэлегатамі сталі восем чалавек. Сход па абранню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум у раённым цэнтры сабраў жыхароў гораду і бліжэйшых вёсак. Усяго было шаснаццаць чалавек, сярод якіх былі працаўнікі розных сфераў гаспадаркі, а таксама прадпрымальнікі. У прыватным доме сабраліся пераважна людзі дасведчаныя ў палітычным жыцці краіны. Яны распытвалі сябра Рады Руху «За Свабоду» Аляксея Кавальца пра сённяшні стан беларускай апазіцыі, пра перспектывы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця і ролю ў гэтым працэсе краін Заходняй Еўропы. З невялічкай прамовай таксама выступіў сябра сойму Парты БНФ, кіраўнік мясцовай суполкі Барыс Вырвіч. Ён распавёў пра мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Паходня

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле