Рэха Берасцейшчыны, 1 (3)

Рэха Берасцейшчыны

гісторыка-культуралагічныбюлетэнь

1 (3)

Дата выхаду: 2009-08

Рэдактар: Дайлід Павел

Copyright © 2009 by Рэха Берасцейшчыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-Над-Бугам, Брэст... Да 990-годдзя ад першага ўпамінання Берасця ў летапісах. Горад Берасце ў гэтым годзе адзначае юбілей – 990 гадоў. Гэтая дата шырока адзначаецца грамадскасцю рэгіёна, ладзіцца шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята. Давайце ж і мы пройдземся гістарычнымі этапамі развіцця Берасця. Калі ўпершыню згадваецца горад Берасце, якая яго ранняя гісторыя? Упершыню горад згадваецца пад назвай Берестье (бел. Берасце) ў 1019 годзе ў “Аповесці мінулых гадоў”. Узнік ён на тэрыторыі рассялення ўсходнеславянскага племяннога аб’яднання дрыгавічоў. Горад быў буйным гандлёвым цэнтрам Кіеўскай Русі на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. У ХІ – ХІІ стагоддзях горад належаў тураўскім, кіеўскім, уладзіміра-валынскім і галіцка-валынскім князям. У 1020 годзе быў захоплены польскім князем Баляславам Храбрым, у 1044 годзе Яраслаў Мудры вярнуў Берасце ў Кіеўскае княства.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэха Берасцейшчыны

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле