Рэха Берасцейшчыны, 1

Рэха Берасцейшчыны

гісторыка-культуралагічныбюлетэнь

1

Дата выхаду: 2008-08

Рэдактар: Дайлід Павел

Copyright © 2008 by Рэха Берасцейшчыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Касінеры свабоды. Да 170-годдзя ад нараджэння К. Калі ноўска га Да 145-годдзя ад пачатку вызваленчага паўстання 2 лютага 1838 года ў в. Мастаўляны Гродзенскага павета ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, якому наканавана было стаць змагаром за вызваленне нашай Бацькаўшчыны. Дадзены артыкул ёсць спробай уводнага асвятлення падзей паўстання на тэрыторыі сучаснай Івацэвіччыны-Косаўшчыны-Пружаншчыны-Бярозаўшчыны і іншых суседніх рэгіёнаў. Постаць героя. Кастусь вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы, у 1861 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Там ён пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі рускіх дэмакратаў. Пэўны час Кастусь узначальваў студэнцкую зямляцкую арганізацыю ў Пецярбургу. Вяртанне ў 1861 годзе на Радзіму супала з наспяваннем тут рэвалюцыйнай сітуацыі, калі сяляне былі незадаволеныя ўмовамі аграрнай рэформы. Таму ўвесну 1863 года Кастусь Каліноўскі прыступае да стварэння Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэха Берасцейшчыны

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле