Настаўнік, 10

Настаўнік

інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў

10

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-09

Выдавец: Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info

Copyright © 2009 by Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Школьная форма замест рэформы. Добрая навіна: у гэтым навучальным годзе не задумваецца глабальных пераменаў. Рэформу правялі. Хаця пра леташнюю рэформу стала вядома за некалькі месяцаў, ды і рыхтавалася яна ідэолагамі, а не спецыялістамі ў адукацыі, настаўнікамі і бацькамі. Хочацца верыць, што сёлета настаўнікам і дзецям дадуць перадыхнуць. Праўда, на чарзе будуць перамены, звязаныя з увядзеннем Кодэксу аб адукацыі. Слуханні і зацвярджэнне такога зводу законаў у першым чытанні плануецца ўжо падчас восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Калі Кодэкс будзе прыняты, такога кшталту дакумент з’явіцца толькі ў Беларусі. Само слова - кодэкс у свядомасці звычайнага чалавека больш стасуецца са словам “крымінальны”, чым “адукацыйны”. Час пакажа, што ён прынясе настаўніку - палёгку ў працы, ці яшчэ большую рэгламентаванасць і абмежаванасць прафесійнай творчасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Настаўнік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле