Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-06
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2009 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Лінія медсанбата. Калi трымаеш у руках пажоўклыя ўспамiны пра 1941-ы, пачынаеш дыхаць адным дыханнем з пакаленнем забытых. Там, у той краiне, якая звалася СССР, яны кахалi, спадзявалiся, верылi. Большасць мела высокую чалавечую годнасць i сумленне. Патрыёты сваёй Айчыны былi да самаахвяравання адданыя iдэi лепшай будучынi, а ў час выпрабаванняў iх любоў да Радзiмы выклiкала павагу нават у ворагаў. Вайна i пасляваенны час наклалi свой адбiтак на паводзiны тых людзей, знiк i сам СССР, але мужнасць байцоў 1941-га прапiсаная ў гiсторыi навечна. Яна заўсёды будзе крынiцай разважанняў пра смеласць у барацьбе за свабоду i незалежнасць краiны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь