Калубовіч Аўген, Акт 25-га Сакавіка й Адраджэньне Нацыянальнай Беларускай Культуры

Акт 25-га Сакавіка й Адраджэньне Нацыянальнай Беларускай Культуры

Калубовіч Аўген

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 1988

Выдавец: Выдавецтва імя У. Ігнатоўскага

Памеры: 16 s., 21cm

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1145]

Нялічная беларуская эміграцыя, што, пасьля падзелу Беларусі акупантамі Рыскім трактатам, змушана была пакінуць родныя межы, шукала натхненьня, узмацаваньня сіл у Акце 25-га Сакавіка. Таму тым больш старанна й шчыра арганізавала сьвяткаваньне гэтага нацыянальнага сьвята незалежна ад таго, дзе яна знайшлася: у Коўне, у Бэрліне ці чэскай Празе. Глыбока ўрэзалася ў маю памяць сьвяткаваньне 25-га Сакавіка ў 1923 г. ў Празе, дзе знайшоў сабе прыпынак урад БНР з прэзыдэнтам Крэчэўскім на чале, цэлы сьцяг выдатных беларускіх палітычных дзеячоў, якія ўтварылі Беларускую Нацыянальную Раду ў Празе. Да іх далучылася шматлікая беларуская студэнцкая грамада, бальшыня з якой прадстаўляла нешта нячуванае ў сьвеце: акадэмічную эміграцію, г.зн. студэнтаў з-пад польскай акупацыі, перад якімі былі зачынены дзьверы польскіх унівэрсытэтаў, не выключаючы й краёвага - Віленскага, дзеля таго толькі, што яны не хацелі зрачыся сваей беларускай нацыянальнасьці.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)