Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2009-07-12
Рэдактар: Запольская Яна
Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
Выдавецкая сэрыя: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Зьміцер Бартосік пра сябе: Мама мая — расейка, чыстая, карэнная. Я па маці ніжагародзец мо ў 10-м ці 15-м калене. Там ёсьць вёска Канстанцінава, адкуль мой род. Так што і сормаўскія работнікі, і, ня выключана, жыхары тае начлежкі, дзе Горкі знайшоў пэрсанажаў п’есы "На дне", — мая радня. Старая начлежка дагэтуль стаіць у Ніжнім Ноўгарадзе, і, калі я праходжу ля яе, маё сэрца ёкае. У маім родзе з боку маці былі і басякі, і заможныя купцы: купец Бяляеў, вышэйшай гільдыі, уладальнік трох бандарных радоў на славутым ніжагародзкім кірмашы, дэпутат гарадзкой думы, уладальнік трох велічэзных даходных дамоў у Ніжнім Ноўгарадзе. Яны і дагэтуль стаяць. Па бацьку ж я — несапраўдны паляк, польскай мовы ня ведаю. Дый паходзіў мой род па бацьку з Адэсы. Мой прадзед, Франц Бартосік, гандляваў рыбай на Прывозе. Таму ў мяне вялікія сумневы наконт ягонай polskości… Вядома, якія палякі гандлявалі рыбай на Прывозе...
Беларускія аўтары: Бартосік Зьміцер
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя
Каталёг: Kamunikat.org