Мастоўская Праўда, 74-75-76

Мастоўская Праўда

грамадзка-інфармацыйнае выданне Мастоўшчыны

74-75-76

Месца выхаду: Масты

Дата выхаду: 2009-07

Рэдактар: Зарэмбюк Алесь

Выдавец: Алесь Зарэмбюк

Copyright © 2009 by Мастоўская Праўда

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ушанавалі памяць паэта Міхася Явара. 26 ліпеня пісьменнікі Лявон Вашко, Васіль Якавенка, Юрась Гумянюк і актывісты руху «За свабоду» ўшанавалі памяць паэта Міхася Явара. Яны наведалі вёскі Лунна, Мінявічы і Падбараны. У Мінявічах 26 ліпеня 1903 года з'явіўся на свет будучы паэт. У вёсцы дагэтуль захавалася хата, дзе жыў Міхась Явар і недалёка ад якой ён скончыў жыццё самагубствам. Побач з вёскаю на беразе Нёмана ляжыць памятны камень прысвечаны паэту. Каля яго актывісты зачыталі вершы паэта. У населеным пункце Лунна грамадскія актывісты наведалі вуліцу, названую імем Міхася Явара і высаджаную ў яго гонар яварамі. На магіле паэта ў вёсцы Падбараны былі ўскладзены кветкі і запалены свечы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастоўская Праўда

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле