Дзедзіч, 2 (55) 2009

Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

2 (55) 2009

Дата выхаду: 2009-05

Рэдактар: Шыманскій Дзмітры

Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі

Copyright © 2006-2009 by Дзедзіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Чым займаюцца студэнты. Што робяць ЕГУшнікі ў вольны ад вучобы час? Насамрэч, пытанне паўстае вельмі цікавае. Калі са студэнтамі ў Беларусі ўсё больш-менш зразумела: клубы, кавярні, фэсты, то чым займаемся мы, ЕГУшнікі? Я адвучыўся амаль год у Вільні і за гэты час убачыў шмат. Заўсёды намагаўся патрапіць на розныя мерапрыемствы, вечарыны і святы, бо жыццё культурнай сталіцы Еўропы даволі цікавае, хоць і не заўжды дасягальнае для студэнцкага бюджэту. Акрамя фінансавага боку праблемы, колькасць імпрэз перавышае фізічную магчымасць прысутнічаць на кожным з іх. Карацей, спектр магчымасцяў - велізарны. Па-першае, існуе шмат суполак па-інтарэсах у самім Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Добра, што тут, у Літве, студэнты арганізуюцца самастойна. Камусьці цікава здымаць відэа, камусьці – абараняць беларускія інтарэсы, а кагосьці цікавяць сучасныя танцы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзедзіч

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле