Брылеўскі летапіс, 19 (101)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

19 (101)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2009-06-15

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Анамалія. Так сталася, што менавіта кожны год прыкладна ў гэты час над Беларуссю сустракаюцца атмасферныя франты -- цёплы паўднёвы і халодны паўночны. Такая сустрэча абавязкова нясе навальніцы, узмацненне ветру, выпадзенне граду і г.д. Але сёлета, 11 чэрвеня, гэтая амаль звычайная з’ява ператварылася ў сапраўдную прыродную анамалію. Суседнія з намі вёскі Раманавічы і Сухары пацярпелі вельмі моцна. Нас таксама зачапіла, але, на дзіва, сур’ёзных па- шкоджанняў і страт не было. У Брылі непагадзь прыйшла каля 16.00. З боку Магілёва нечакана пацямнела, сонца схавалася, узмацніўся вецер і пачалося. Паўстала белая сцяна вады, сыпануў град, вецер літаральна ашалеў, згінаючы дрэвы амаль да зямлі... Увесь гэты прыродны вэрхал працягваўся каля 15 хвілін, потым хмары пайшлі ў бок Сухарэй, і ў нас ўсё паступова сціхла. Зноў зазіхацела сонца, пад промнямі якога паказаліся даволі вялікія наступствы не вельмі вялікага па часу прыроднага буянства.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле