Брылеўская мінуўшчына, 2/2006

Брылеўская мінуўшчына

грамадска-гістарычны бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля

2/2006

Miejsce wydania: Брылі

Data wydania: 2006-09

Redaktor: Яцкоў Мікола

Copyright © 2006 by Брылеўская мінуўшчына

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

У кожнага чалавека своё лёс і свой жыццёвы шлях. У Марыі Цітаўны Халмовай засталіся за спіной цяжкія вёрсты, але яна да сёняшняга дня любіць жыццё, не губляючы пачуцця гумару, яснай памяці і светлага позірку на ўсё, што робіцца навокал яе. І калі яна пачынае казаць пра мінулае, то былыя дні ў падрабязнасцях і фарбах паўстаюць перад вачыма… Нарадзілася Марыя 23 мая 1923 года ў вялікай і дружнай сям’і Ціта Іванавіча Шыбакова і Хадоры Малахаўны Шыбаковай (Караньковай). Была восьмым дзіцём, а ўсяго ў сям’і было дзесяць дзяцей: двое першых, Еўдакія і Міхаіл, памёрлі, а астатнія - Павел, Дзмітрый, Малання, Міхаіл, Агаф’я, Вера і Зоя - пайшлі сваімі жыццёвымі сцежкамі. Жылі на хутары. Месца звалася “смалярняй” - там капалі пні, гналі скіпідар. Бацька працаваў тут, а потым, калі надышлі новыя часы, быў з першых завадатараў калгаснага руху, негледзячы на сваю сталую заможнасць - на іх двары было дзве каровы, статак авечак, добрая свінаматка.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле