Брылеўская мінуўшчына, 1/2006

Брылеўская мінуўшчына

грамадска-гістарычны бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля

1/2006

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2006-09

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2006 by Брылеўская мінуўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзень добры, шаноўны чытач! Вядома, так і павінна адбывацца: як на дрэве вырастаюць новыя галінкі і лісточкі, так і ад “Брылеўскага летапісу” адпачкавалася новае выданне - бюлетэнь “Брылеўская мінуўшчына”. У ім гаворка пойдзе выключна пра гістарычнае мінулае нашых вёсак і наваколля. А мінулае гэтае багатае на розныя падзеі і перакрыжаванні. Трэба толькі перагарнуць старонкі ўспамінаў, абтрэсці пыл са старажытных фаліянтаў, зазірнуць у скарбніцы архіваў, у тым ліку і хатніх, - і ўчарашні дзень наблізіцца да нас. Мы павінны ведаць мінулае, бо без мінулага не бывае будучыні. Калі адчуваешь моц сваіх каранёў, што ўраслі ў родную зямлю, то ніякія вятры і сухавеі ўжо не палохаюць. І жыццёвыя шляхі робяцца лягчэйшымі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўская мінуўшчына

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле