Тут і цяпер (Свабода), 42 / 16.09.2009

Тут і цяпер (Свабода)

42 / 16.09.2009

Дата выхаду: 2009-09-16

Выдавец: Уласаў А.

Выдавецтва/ друкарня: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2009 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Літоўскі карт-бланш. Еўропа ў адносінах да беларускага рэжыму адназначна вырашыла выбраць real politic, адсунуўшы назад правы чалавека. Учора прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Вільнюсе з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ. Апошні раз наш лідэр на такім высокім узроўні сустракаўся з кіраўніком суседняй Літвы ў лістападзе 1998 года — тагачасным прэзідэнтам Валдасам Адамкусам. А праз год пры больш чым загадкавых абставінах зніклі вядомы апазіцыянер Віктар Ганчар і вядомы прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Дарэчы, па дзіўным збегу акалічнасцей цяперашняя сустрэча Лукашэнкі з Грыбаўскайтэ праходзіла 16 верасня. Менавіта ў гэты дзень роўна дзесяць гадоў назад і зніклі Ганчар з Красоўскім. Пазней спецыяльны дакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Хрыстас Пургірыдас у сваёй справаздачы назваў гэтыя падзеі выкраданнем, у якім былі замешаны высокапастаўленыя службовыя асобы Беларусі. Ён нават не выключыў, што да знікнення-выкрадання мог мець дачыненне і сам кіраўнік беларускай дзяржавы.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле