Новая Эўропа, 8/2009

Новая Эўропа

сеціўнае выданне пра палітыку, грамадства, культуру

8/2009

Дата выхаду: 2009-09-02

Рэдактар: Адамянц Аляксандр

Copyright © 2008-2009 by Новая Эўропа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Трымайце свой «Дах»! Прыйшло свята і на вуліцу беларускага нефармату. 25 жніўня ў мінскім Палацы мастацтваў распачаўся самы вялікі ў гісторыі Беларусі міжнародны арт-фестываль нетрадыцыйнага мастацтва “Дах-9”, які працягнецца да 20 верасня. У беларускіх прыхільнікаў «чаго-небудзь асаблівага» ёсць выдатная магчымасць правесці першы восеньскі месяц у шыкоўнай кампаніі мастакоў, перформераў, музыкаў, тэатралаў і вулічных майстроў. Усяго ў фестывалі возьмуць удзел каля 150 творцаў з адзінаццаці краінаў свету. Арганізатарамі дзевятага праекту «Дах» з’яўляюцца мастак Алесь Родзін і перформер Зміцер Юркевіч разам з Беларускім саюзам мастакоў. Гэта абменны праект з легендарным берлінскім кунстхаўсам «Тахелес», які сёння справядліва лічыцца мастацкім сімвалам Берліну. Некалі гэта быў звычайны будынак на сем паверхаў, які пасля Другой сусветнай вайны апынуўся закінутым і пуставаў амаль да 1980-х гадоў, пакуль безнагляднае дабро не прыдбалі мастакі-альтэрнатыўшчыкі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новая Эўропа

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле