Наш Магілёў, 18

Наш Магілёў

незалежная грамадзка-палітычная газэта Горада

18

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2007-10

Рэдактар: Воўкаў Андрусь

Выдавец: Воўкаў Андрусь

Copyright © 2007 by Наш Магілёў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

ГалінаЛісіцына, кіраўнічка прафсаюза РЭП па Магілёўскаму рэгіёну. Калі мы аднясемся да Сацыяльнага марша абыякава, то яшчэ доўга будзем хадзіць з паніклай галавой. Зараз ідзе абмеркаванне праекта закона аб пенсійным страхаванні.Ёсць інфармацыя аб тым, што гэты закон мусіць быць прынятыкіраўнічка 17 снежня гэтага года. Таму ўсе акцыі, якія праводзіліся незалежнымі прафсаюзамі і апазіцыйнымі сіламі накіраваны на прыцягненне ўвагі вертыкалі і ўраду на тое, што некаторыя пункты ў гэтым законе маюць адмоўныя моманты і абмяжоўваюць правы людзей, якім неабходна сацыяльная дапамога. Гэта датычыцца і пенсіянераў, і студэнтаў, і шкаляроў. Гэты закон таксама спрачыняецца і да людзей, якія працуюць у шкодных умовах працы. Перад тым як распрацоўваць закон аб льготах неабходна было правесці даследванні па ўсіх накірунках, а ўжо потым прымаць нейкія рашэнні. А тое што плануецца, прыняўшы гэты закон, пазбавіць людзей льготаў выклікала масу незадаволенасці сярод іх. У сваю чаргу я хачу сказаць, што нельга заставацца абыякавым да такіх праектаў якія на сённяшні дзень падпісалі прадстаўнікі дэпутатскага корпуса Палаты Прадстаўнікоў 2 лістапада мы, прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў і апазіцыйных партый, накіравалі болып за 40 000 подпісаў у Парламент, дзе звяртаем увагу на тое, што так паступаць з народам нельга.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наш Магілёў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле