Наш Магілёў, 13

Наш Магілёў

незалежная грамадзка-палітычная газэта Горада

13

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2007-09

Рэдактар: Воўкаў Андрусь

Выдавец: Воўкаў Андрусь

Copyright © 2007 by Наш Магілёў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сьвяточнае паляваньне. Сьвята 8 верасьня, Дзень Беларускай вайсковай славы, традыцыйна адзначалася пад Воршай, на Крапіўнам поле. Раней, аніякіх перашкодаў з боку афіцыйных уладаў, да святкаваньня гэтага дня не чынілася. У гэтым годзе, на Крапіунае поле тыя, хто хацелі нават не патрапілі: людзей здымалі зь цягнікоў, праводзілі «размовы» зь кіроуцамі замоўленых аўтобусаў Ды кульмінацыяй маразму стала паляваньне «спецназу» на моладзьу лесе пад Любужам. - Пасьля таго, як кіроўца адмовіўся ехаць на Крапіўна.мы парадзіліся і вырашылі адзначыць гэты дзень у Любужы, - гаворыць Тацьцяна Шамбалава, студэнтка, - Да мейсца дабраліся на тралейбусе, запалілі вогнішча, размесьціліся навокал яго. Мы не рабілі анічога кепскага: чыталі вершы, сьпявалі беларускія песьні. Нечакана з усіх бакоў засьвеціліся ліхтарыкі і кола «сьпецназу» сьціснулася вакол нас. Гэта нагадвала аперацыю па захопу тэрарыстаў. Адзін з байцоў, калі пабачыў, каго яны «спаймалі» гэтак і адзначыў: «А с віду вы нормальные люді...».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наш Магілёў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле