Брылеўскі летапіс, 20 (102)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

20 (102)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2009-06-20

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

3 чэрвеня 2009 года старшыня выканкама Брылеўскага сельскага Савета Уладзімір Ільіч Мажораў праводзіў прыём па асабістых пытаннях. За дапамогай звярнулася Любоў Мікалаеўна Пынцікава -- малаказборшчык УКАП “Фірма “Днепр”. Яна скардзілася на тое, што кіраўніцтва фірмы мала звяртае ўвагі на закуп малака ў насельніцтва ў частцы тэхнічнага забяспячэння малаказборшчыка ўсім неабходным. Маецца на ўвазе тое, што калёсы, на якіх перавозіцца малако, даводзіцца рамантаваць выключна за свой кошт; што не хапае фляг для малака; што конь, які належыць фірме, не атрымлівае адтуль ні грама сена. Гэта, па меркаванню Л.М.Пынцікавай, нешта незразумелае, і тут трэба разабрацца. У.І.Мажораў папрасіў Л.М.Пынцікаву усе свае пытанні і прапановы аформіць у пісьмовым выглядзе -- каб можна было з нейкай канкрэтыкай звяртацца да кіраўніцтва аграфірмы “Днепр”. Л.М.Пынцікава згадзілася, што прапанова правільная, і тут жа ўсе свае думкі паклала на паперу. Хочацца спадзявацца, што кіраўніцтва аграфірмы зверне ўвагу на ўзнятыя праблемы, бо “прыватнае” малако -- важны момант у агульнадзяржаўнай стратэгіі харчовай бяспекі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле