Publication Place: Брылі
Publication Date: 2009-05
Editor: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Шмат намаганняў патрабуе амаль кожны дзень брылеўскае наваколле. Работнікі мясцовага ўчастка “Жылкамгаса” на чале з А.М.Сілковым імкнуцца, каб наша вёска была прыгожая, каб тут заўсёды быў добраўрападкаваны выгляд. На змену ручным косам прыйшлі механізаваныя прыстасаванні, і ўсе мы рэгулярна чуем іхнія галасы ля сваіх дамоў. Калі патрабуецца нешта больш магутнае, кіраўніцтва раённага “Жылкамгаса” накіроўвае ў Брылі адпаведную тэхніку. Напрыклад, некалькі майскіх дзён запар літаральна стогадовыя залежы смецця ля дамоў па вуліцы Юбілейнай у Брылях выграбаў спецыялізаваны аўтапагрузчык “Беларус”, якім кіраваў камандзіраваны М.У.Лысянкоў. Дзякуючы стараннай працы гэтага маладога хлопца змяніўся, можна сказаць, нават ландшафт нашага гарадка.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Брылеўскі летапіс