Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2009-05
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
9 мая 2009 г. адбыўся першы ў гэтым годзе выган брылеўскага грамадскага статка на веснавыя палеткі. Звычайна гэта святочная з’ява адбываецца 6 мая -- на Юр’я, у дзень святога Гергія Перамоганосца. Нашы продкі ставіліся да гэтага дня з вялікай пашанай і рабілі адпаведныя рытуальныя дзеянні. У дзень першага выгану жывёлы ў поле гаспадар запальваў перад іконай грамнічную свечку ці свечку, набытую ў храме на Вялікім тыдні. Стол накрывалі чыстым абрусам, клалі на яго каравай, ставілі сальнічку з чацвярговай соллю, святую ваду, у якую клалі яйка, і чыталі малітву. Затым гаспадар браў у рукі ікону Георгія, свечку, асвечаны на Спаса мак, гаспадыня брала ў рукі хлеб - соль і абое выходзілі на двор...
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс