Брылеўскі летапіс, 11 (93)

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

11 (93)

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2009-04

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З пастырскага паслання на Вялікдзень 2009 ...Сёння мы ўсе спяшаемся ў нашыя прыгожа аздобленыя святыні, каб пад велічны перазвон званоў і ўзнёслы спеў “Хвала на вышынях Богу” святкаваць урачыстасць, якая з’яўляецца падмуркам нашае веры. Яшчэ святы Павел сказаў, што “калі Хрыстус не ўваскрос, дык марнае і прапаведаванне нашае, і вера наша марная”. Мы здольныя весці вялікія змаганні дзеля новых дасягненняў у навуцы і тэхніцы, у культуры і спорце, мы прыкладаем вялізнія намаганні дзеля спазнання таямніцаў жыцця, матэрыі, космасу... Але пры гэтым духоўныя справы ўсё часцей занядбоўваюцца і людзі ўдзяляюць ім усё менш увагі. Уваскрослы Хрыстус праз служэнне Касцёла прыходзіць да нас і сілаю любові і ласкі яднае нашае жыццё са сваім і нас паміж сабою. Ахрышчаныя вернікі, якія жывуць праўдаю Уваскрасення, ужо больш не чужыя паміж сабою, бо іх яднае Езус Хрыстус.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле