Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2009-03
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У загадчыцы буфета вёскі Брылі Людмілы Леанідаўны Бураевай ёсць начальнікі. Напярэдадні 1 сакавіка яны паглядзелі ў каляндар і сказалі: "О, глянь - вясна!" А раз вясна, то гэта значыць, што ўжо цёпла. А раз цёпла, то трэба даць каманду: "Ацяпленне адключыць!" Каманда пайшла. І Людміла Бураева, як чалавек законапаслухмяны, адключыла сваю качагарку.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс