Ніва, 51 (2640) 2006

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

51 (2640) 2006

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 2006-12-17

Redaktor: Вапа Яўген

Zespół redakcyjny: Луба В., Андрасюк М., Ваўранюк М., Вярбіцкі А., Кандрацюк-Свярубская Г., Карпюк І., Лукша М., Мароз А., Халадоўскі М., Сазогаў В., Хільмановіч У., Паўлоўскі А. (тэх. рэд.), Рамашка Г. (канцылярыя), Полацкая Я. (камп’ютэрны набор)

Wydawca: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Мінула акурат 15 гадоў з таго часу, як 8 снежня 1991 года ў гісторыі чалавецтва адбылася вялікая падзея. На тэрыторыі Беларусі, у Віскулях (Белавежская пушча) былі падпісаны пагадненні пра дэнансацыю дамовы аб утварэнні СССР і спыненне існавання такой дзяржавы. Для мяне асабіста, тады яшчэ даволі маладога чалавека, як і для маіх сяброў, гэта быў дзень вялікай радасці. З 1985 да 1991 пра сапраўдную гісторыю і сутнасць гэтай дзяржавы стала вядома столькі, што кожны чалавек, які быў здольны да крытычнага мыслення і пераасэнсавання ладу быцця, зразумеў галоўнае. Выразілася гэта ёмкім дэвізам „Так жыць болей нельга!”. Скончылася эпоха камунізму, якая сваімі праявамі і жахлівымі наступствамі панавала над паловай Еўропы, нібы страшная немарач, доўгія дзесяцігоддзі. Ніхто не ведаў, што чакае наперадзе, але адчувалася ўзрушанае душэўнае трымценне перад абнаўленнем жыцця. Лёс дарыў асобным новым дзяржавам, якія яшчэ ўчора былі часткай адной шостай тэрыторыі свету, неверагодныя мажлівасці развіцця, даваў шанц кожнаму асобнаму чалавеку. Скарыстацца гэтым здолелі далёка не ўсе. Найгорш Беларусь, хоць якія цудоўныя (нічога, што досыць складаныя ў эканамічным плане) без малога тры гады падаравала нам гісторыя! (У. Хільмановіч, Ніколі ў СССР!, фрагмэнт)

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле