Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2006-09-24
Рэдактар: Вапа Яўген
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?» Цікавае пытанне задаў чалавек. „Няўжо яны не баяцца?” Думаю, што баяцца. Усе людзі нечага баяцца. Супрацоўнікі КДБ не выключэнне. Толькі адны людзі, баючыся, усё ж робяць тую справу, у якую вераць. І ўпэўненыя, што калі і нажывуць сабе непрыемнасцей, то за праўду. А другія, баяцца, ды спадзяюцца, што кара іх абміне. І хоць добра ведаюць, што праўда рана ці позна пераможа, маюць надзею, што гэта адбудзецца не пры іх жыцці. (В. Сазонаў, Мера справядлівасці, фрагмэнт)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва