Месца выхаду: Варшава
Дата выхаду: 2002-02
Выдавец: Пазьняк Зянон, Палачаніна Галіна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з 1996 г.; З 2000-га - выключна на ахвяраваньні беларусаў за мяжой (найперш - новай эміграцыі), беларускіх арганізацыяў і, дзякуючы ахвярнай працы рэдакцыі ды сяброў Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ http://www.zianonpazniak.de Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
24 сакавіка ў цэнтры Менска ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Цэнтральнай удзельнікі і прыхільнікі Беларускага Вызвольнага Руху наладзілі шэсьце зь беларускімі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі ў гонар Дня Незалежнасьці і 84-й гадавіны БНР. Шэсьце не было дазволена рэжымам, але гэта не спыніла патрыётаў. Нападзеньня на дэманстрантаў не адбылося, хоць усе двары ўздоўж праспэкта Францыска Скарыны былі застаўленыя машынамі са спэцпадразьдзяленьнямі АМАПу. Аднак наперакрыжаваньні з вул. Леніна (ёсьць такая), на падыходзе да Цэнтральнай плошчы, аддзелы „спэцслужбаў" перагарадзілі шлях.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускія Ведамасьці