Ніва, 7 (2596) 2006

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

7 (2596) 2006

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2006-02-12

Рэдактар: Вапа Яўген

Рэдакцыйная калегія: Луба Віталь, Максімюк Аляксандр, Андрасюк Міхась, Ваўранюк Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран-Асташэвіч Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая (камп’ютэрны набор)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На пачатку сакавіка рэдакцыя „Нівы” будзе адзначаць 50-гадовы юбілей. З гэтай нагоды супрацоўнікі беластоцкіх дзяржаўных устаноў вырашылі сарганізаваць галоўныя святкаванні ў Крымінальным аддзяленні Беластоцкага раённага суда. Пачэснае месца — на лаве абвінавачаных — здаўна запланавана сябрам Праграмнай рады, якая з’яўляецца выдаўцом тыднёвіка. Галоўным рэжысёрам святкавання юбілею з’яўляецца Беластоцкая дэлегатура Найвышэйшай кантрольнай палаты з дырэктарам Антонім Янухтам і ягоным маладым таленавітым стажорам Робэртам Скварко. Найлепш паінфармаваны журналіст у Беластоку Збігнеў Нікітаровіч („Кур’ер паранны”, н-р 1) намякае, што душой юбілейнага спектакля з’яўляецца маёр бяспекі Мар’ян Мінкевіч, які ў дэлегатуры афіцыйна выконвае абавязкі намесніка дырэктара Янухты. Ініцыятыва Кантрольнай палаты была падтрыманая Раённай пракуратурай Беласток-Поўдзень і яе камандуючай Бажэнай Кішло. Ахвярна ў падрыхтоўцы юбілейнага спектакля працавалі таксама маладыя і таленавітыя пракуроры Крыстына Ціванюк і Анджэй Астапа. Гэтага апошняга за адданасць справе нават павысілі на пасаду намесніка Кішло. Да супрацоўніцтва была таксама прызваная Камендатура паліцыі горада Беластока. (Я. Мірановіч, „Юбілей” Нівы, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле