Брылеўскія далягляды, 1 (18) 2009

Брылеўскія далягляды

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля

1 (18) 2009

Miejsce wydania: Брылі

Data wydania: 2009-06

Redaktor: Яцкоў Мікола

Copyright © 2009 by Брылеўскія далягляды

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Па закону. 11 чэрвеня 2009 года ў Магілёве адбыўся семінар, у якім удзельнічалі амаль усе рэдактары і выдаўцы недзяржаўных выданняў Магілёўская вобласці. Кіраваў працай семінара вядомы беларускі юрыст, адзін з кіраўнікоў “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Юрый Паўлавіч Тапарашаў. Уступнае слова прамовіў кіраўнік магілёўскага аддзялення “БАЖа” Генадзь Вітольдавіч Суднік. Ён адзначыў, што ў сувязі з развіццём недзяржаўных выданняў і з нагоды прыняцця новага Закону “Аб сродках масавай інфармацыі” узнікла неабходнасць давесці да ведама незалежных журналістаў пра асаблівасці гэтага Закону. Таму і прыехаў з Мінску спадар Тапарашаў, які лічыцца лепшым знаўцам усіх юрыдычных плыняў журналістыкі наогул і недзяржаўнай журналістыкі ў прыватнасці.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле