Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2007-07
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскія далягляды
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі, тэл. маб. +375 29 3732886, e-mail: bryli@mail.ru
Беларускі зубр пад амерыканскім небам. Вітаўт Яўхімавіч Кіпель - адзін з найвядомых у свеце беларусаў - адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Мне пашчасціла ўпершыню сустрэцца з ім у ліпеньскія дні 2001 года на Трэцім З’ездзе беларусаў свету. І перад тым, як распавесці пра наша знаёмства, абавязкова трэба сказаць некалькі слоў пра гэтага чалавека. Нарадзіўся Вітаўт Кіпель 30 траўня 1927 года ў Менску ў сям’я Яўхіма Кіпеля і Марыі Зубкоўскай і пражыў у Беларусі толькі першых восем год - шэсць ад нараджэння і два ў часы нямецкай акупацыі. У 1933 г. Марыя Кіпель з шасцігадовым сынам выехалі ў Расею, дзе адбываў пакаранне бацька. Вярнуліся толькі ў вайну. У 1944 г. сям’я Кіпеляў выехала на Захад. “Нас чакала альбо смерць, альбо Сібір”, - казаў спадар Вітаўт.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскія далягляды