Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2007-05
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскія далягляды
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі, тэл. маб. +375 29 3732886, e-mail: bryli@mail.ru
Шукаем пазітыў. Генадзь Вітольдавіч Суднік заўсёды па-маладому аглядае прасцягі нашага жыцця, трымаючы руку на пульсе ўсяго новага. І калі Беларуская Асацыяцыя журналістаў напярэдадні Сусветнага Дня свабоды друку, што адзначаецца 3 траўня, наладзіла акцыю "ФотаPositive" , Суднік распавёў мне пра гэта. І ўпэўнены ў маёй зацікаўленасці, адправіў на сайт БАЖа, дзе паведамлялася: "ФотаPositive" - гэта наша супольная спроба сабраць адзін дзень з жыцця Беларусі ў пазітыве. Для гэтага трэба мець лічбавы апарат, пазітыўнае мысленне, на працягу сутак (3.05.2007 г.) зрабіць пяць каляровых фотаздымкаў і даслаць іх на пазначаны адрас. Пераможцы атрымаюць магчымасць напоўніць гэты дзень сваім уласным бачаннем, сваёй уласнай свабодай, увасобленай у фотаздымку. Каб наша жыццё не было чорна-белым негатывам - шукаем пазітыў!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскія далягляды