Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1982
Рэдактар: Разанаў А.
Мастацкі рэдактар: Казлоў М.Р.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
Памеры: 558 с, 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 1982 by Калеснік Уладзімір
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Лёсам пазнанае – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло на беларуска-польскае творчае пабрацімства. Доўгія часы, праведзеныя ў архівах і бібліятэках, перапіска з навочнымі сведкамі, роднымі і блізкімі асобаў, пра якія піша аўтар, далі магчымасць Уладзіміру Калесніку вельмі поўна прадставіць кожную з постацяў. Малавядомыя факты з прыватных пісьмаў праліваюць святло на выбар таго ці іншага чалавека, на яго паводзіны. Кніга адрасавана не толькі літаратуразнаўцам, яна будзе цікавая і тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, літаратурай, культурай. (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Калеснік Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org