Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2005-06-12
Рэдактар: Вапа Яўген
Рэдакцыйная калегія: Луба Віталь, Максімюк Аляксандр, Андрасюк Міхась, Ваўранюк Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Па заканчэнні пампезнага адзначэння травеньскіх святаў, дня працы і перамогі, на фоне палітычнага скандалу, звязанага з пазбаўленнем волі праз суд актывістаў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, кіраўнік беларускай дзяржавы вырашыў зрабіць яшчэ адзін неардынарны „падарунак”. У апошні дзень вясны, 31 траўня 2005 г., прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў чарговы ўказ. Паводле яго абмяжоўваецца права на выкарыстанне ў назвах камерцыйных і некамерцыйных арганізацый слоў „нацыянальны” і „беларускі”. Права на выкарыстанне гэтых слоў пакінутае за дзяржаўнымі арганізацыямі і органамі, маёмасць якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама за тымі сродкамі масавай інфармацыі, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы. Таму арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі, назвы якіх не адпавядаюць новым патрабаванням, мусяць перарэгістравацца ў трохмесячны тэрмін. (В. Сазонаў, Суверэнітэт па-беларуску, фрагмэнт)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва